Знаёмцеся, колькі выпусцілі прамысловай прадукцыі ў раёне за першыя тры кварталы

59

ВЫТВОРЧАСЦЬ прамысловай прадукцыі ў раёне за першыя тры кварталы ў бягучых цэнах склала 10112 тыс. рублёў, або 107,6% да ўзроўню студзеня–верасня мінулага года. Па стане на 1 кастрычніка на складах прамысловых прадпрыемстваў раёна меліся запасы гатовай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на суму 239 тыс. рублёў.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці ў прамысловых арганізацыях за студзень–верасень склалі 21,3%.

Аб’ём адгружанай прадукцыі за гэты перыяд — 10055 тыс. рублёў, з яго інавацыйнай — 26 тыс. рублёў (0,3% ад агульнага аб’ёму).Пра гэта паведамілі з Галоўнага статыстычнага ўпраўлення вобласці.