Змяненняў пакуль няма

74

Змяненняў пакуль нямаУ АПОШНІ час у міжраённую інспекцыю ўсё часцей сталі паступаць тэлефонныя званкі ад рыбаловаў-аматараў і паляўнічых з просьбамі растлумачыць новыя правілы, якія быццам бы ўжо дзейнічаюць. Таму адразу хачу сказаць, што на дадзены момант у краіне дзейнічаюць Правілы вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб некаторых мерах па павышэнні эфектыўнасці вядзення паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці, удасканальванні дзяржаўнага кіравання імі». А што датычыць новаўвядзенняў, то сапраўды 5 снежня бягучага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў адпаведны ўказ. Але ўступіць ён у дзеянне толькі праз шэсць месяцаў з моманту яго апублікавання.

Карыстаючыся выпадкам, хачу нагадаць, што аматарскае рыбалоўства забараняецца з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці розных відаў прылад рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10. Забараняецца таксама пакідаць прылады лову без нагляду. У выпадку выяўлення яны лічацца браканьерскімі і належаць канфіскацыі. Недапушчальна аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем жарліц («кружкоў», «ставак», «калабашак») без указання на іх прозвішча, ініцыялаў і адраса ўладальніка. Забаронены ўезд і рух механічных транспартных сродкаў па вадаёмах у рыбалоўных угоддзях, у тым ліку пакрытых лёдам.

Па ўсіх пытаннях, якія датычаць прыродаахоўнага заканадаўства, кампетэнтныя адказы спецыялістаў можна атрымаць па нумары 50-7-40.

У. ХІЛА.

Дзяржінспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.