Жывёлаводы ААТ «Занарац­кі» надойваюць амаль па 17 кілаграмаў малака

82

Жывёлаводы ААТ «Занарац­кі» ў гэтыя САКАВІЦКІЯ ДНІ ў сярэднім ад кожнай рагулі грамадскага статка надойваюць па 16,92 кілаграма малака. Прыбаўка ў параўнанне з адпаведным мінулагоднім паказчыкам складае 2,27 кі­лаграма. Вынікова працуюць і жывёлаводы ААТ «Сваткі». Сярэднясутачны надой малака ад каровы па гаспадарцы складае 15,52 кілаграма. Летась гэты паказчык быў ніжэйшы на 1,47 кілаграма.