Жыхары Парубкаў без вады былі нядоўга

291

УЧОРА ў вёсцы Парубкі (Крывіцкі сельсавет) дрэва павалілася на артэзіянскую свідравіну і пашкодзіла яе. Без вады засталіся 46 дамоў. Работнікам Мядзельскага ўчастка Вілейскага водаканала пра гэта стала вядома прыкладна ў 17 гадзін. А ўжо ў 22 гадзіны, як расказаў начальнік Мядзельскага ўчастка РПУП «Вілейскі водаканал» Уладзімір Клімовіч, няспраўнасць была ліквідавана.