Жыхара раёна зноў спынілі, калі ён п’яным кіраваў машынай

834

Жыхара Мядзельскага раёна, 1977 года нараджэння 21 мая прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 1 артыкула 18.16 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях («Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкі (агляду)». Наклалі штраф у памеры 1375 рублёў і на тры гады пазбавілі права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Урокам гэта не стала: ужо ўначы 24 мая на аўтадарозе Занарач­­–Свір мужчына ў нецвярозым стане кіраваў аўтамашынай «Фіят Пунта». Цяпер узбудзілі крымінальную справу.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц