ДЭПАРТАМЕНТАМ фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю спынена дейнасць злачыннай групы, якая забяспечвала кампаніі рэальнага сектара эканомікі фіктыўнымі дакументамі для прыкрыцця незаконнай дзейнасці. Зараз затрыманы і 37-гадовы арганізатар групы. Устаноўлена, што на яго працавалі два дырэктары падстаўных кампаній. Праз гэтыя фірмы праводзілася абнаяўліванне і абезнаяўліванне атрыманых ад кліентаў грашовых сродкаў, а таксама забяспечвалася прыкрыццё ліпавымі фінансавымі дакументамі. У адносінах да дырэктараў кампаній узбуджаны крымінальныя справы. Вядзецца праверка фірм-кліентаў злачыннай групы. Ужо зараз можна сцвяр¬джаць, што яе ўдзельнікі аказвалі садзейнічанне па ўхіленні ад уплаты падаткаў службовымі асобамі прадпрыемстваў у розных рэгіёнах краіны: Мінску, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.
У час правядзення аператыўных мерапрыемстваў у падазроных канфіскаваны грашовыя сродкі ў беларускіх рублях і замежнай валюце, бухгалтарскія і рэгістрацыйныя дакументы, а таксама перапіска пры выкарастанні праграмы «Скайп» з кліентамі. Акрамя гэтага, накладзены арышт на дарагія аўтамабілі.Інфармацыйнае суправаджэнне пры раскрыцці злачыннай схемы аказвалі работнікі дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю. У прыватнасці, па выніках праведзенага фінансавай разведкай аналізу аперацый суб’ектаў гаспадарання, якія ўвозілі на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь шыны і аўтазапчасткі, былі выяўлены кампаніі, якія ажыццяўлялі падазроныя фінансавыя аперацыі. Дэталёвы аналіз іх дзейнасці паказаў, што некаторыя арганізацыі актыўна выкарыстоўвалі разліковыя рахункі ілжэструктур, сістэматычна пералічваючы ў іх адрас грашовыя сродкі ў буйных памерах.
Варта адзначыць, што кіраўнікі падстаўных кампаній ужо далі прызнавальныя паказанні і выказалі гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў расследаванні злачынства.
В. БРОЙКА.
Начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і Мінску.