НЕЯК падчас адной з перадач па тэлевізары пачуў пра цары-дубы, якія растуць у Белавежскай пушчы. Мне ж у гэты момант узгадаліся старажытныя дрэвы, якія бачыў на радзіме майго таты ў вёсачцы Засвір, што на Мядзельшчыне. А знайсці іх можна за былым вясковым клубам у нізіне. Дрэвы-волаты — гонар населенага пункта і нашай сям’і таксама. Палюбуйцеся на іх і вы, паважаныя чытачы раённай газеты.
І. КІСЕЛЬ.
На здымку: каля засвірскіх дубоў-волатаў мой бацька Віталій Кісель.
Фота аўтара.