Запрашаем далучыцца да дабрачыннай акцыі!

76

Можна чакаць Дзеда Мароза, каб атрымаць падарунак. А можна самому стаць чараўніком, каб падараваць радасць, стварыць святочны настрой і падтрымаць веру ў цуд. Прапануем вам, паважаныя нашы чытачы, разам з намі — калектывам рэдакцыі — у гэтыя перадсвяточны дні стаць крыху чараўнікамі для дзетак з Мядзельшчыны, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі.

Рыхтуем падарункі, удакладняем адрасы — і напярэдадні святаў выпраўляемся радаваць хлопчыкаў і дзяўчынак. Цацкі, цукеркі, кнігі, канцылярскія прылады, настольныя гульні, наборы для дэкаратыўна-прыкладной творчасці — гэта тое, што можаце прыносіць у рэдакцыю.

Далучайцеся да акцыі “СМІ Міншчыны — нашым дзецям”!

З рэдакцыяй можна звязацца па нумарах 40-1-17, 40-1-14.

Фото иллюстрационное, pixabay.com