У АДПАВЕДНАСЦІ з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з 16 ліпеня 2013 года дазваляецца лавіць вузкапалых ракаў. Пры гэтым неабходна памятаць, што лавіць дазваляецца не больш 30 штук за суткі з прымяненнем ракаловак, але не больш трох штук на аднаго рыбалова, даўжынёй да 100 сантыметраў з дыяметрам уваходнай адтуліны да 70 сантыметраў і ячэйкай не менш 22 міліметраў.
У вадаёмах Мядзельшчыны часта сустракаецца шыракапалы рак, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і лавіць яго забаронена на працягу года. Найбольшая колькасць гэтых ракаў ёсць у штучным вадаёме меліярацыйнага аб’екта «Пронькі», які знаходзіцца насупраць НДЦ «Зубраня», і ў возеры Рудакова.
Калі вам сталі вядомы факты парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, пераканаўча просім паведамляць пра гэта ў міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 50-7-40.
В. ГАЛУБОВІЧ.
Намеснік начальніка Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.