Захавайце лодкі ад крадзяжоў!

70

Захавайце лодкі ад крадзяжоў!У АПОШНІЯ гады на тэрыторыі раёна больш частымі сталі крадзяжы лодак. Напрыклад, пазалетась у РАУС з заявамі аб крадзяжы маламернага воднага судна звярнуліся два чалавекі. Лодкі зніклі з берага возера Вішнеўскае непадалёку ад вёскі Беражныя і з возера Нарач ля Мікольцаў. Гэтыя злачынствы былі ўчынены невідавочна, і пацярпеўшыя звярнуліся толькі праз пэўны час, таму выявіць зладзеяў не ўдалося. У большасці выпадкаў пацярпеўшыя не забяспечвалі адпаведным чынам захаванасць маёмасці. Яскравым прыкладам таму служыць крадзеж лодкі ПВХ з берага возера Мядзел непадалёку ад вёскі Слукі. Адбыўся ён напрыканцы чэрвеня мінулага года. Пасля рыбалкі кампанія пакінула лодку на беразе. Пры гэтым якіх-небудзь мер па забеспячэнні яе захаванасці прынята не было. Вярнуўшыся праз некаторы час, рыбакі ўбачылі, што лодкі на месцы няма. Зараз праводзяцца мерапрыемствы па яе пошуку, а таксама асоба, якая завалодала чужой маёмасцю.

Абсталяванне лодак ненадзейнымі запіраючымі прыстасаваннямі, прымыканне да лёгка дэманціруемых канструкцый, бяспечнасць грамадзян, абыякавыя адносіны да захавання сваёй маёмасці — усё гэта спрыяе крадзяжу. РАУС пераканаўча просіць усіх уладальнікаў маламерных водных суднаў праяўляць пільнасць і прымаць меры для паляпшэння захаванасці сваіх лодак, своечасова паведамляць у аператыўна-дзяжурную службу па нумары 102 пра ўчынены крадзеж.

Я. ЯКІМЕЦ.

Старшы інспектар прафілактыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, старшы лейтэнант міліцыі.