Заахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю

1084

Сёння, 13 мая, у актавай зале цэнтральнай раённай бальніцы адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня медыцынскай сястры, які адзначаўся ўчора. Прынялі ў ім удзел медыцынскія работнікі сярэдняга звяна Мядзельшчыны.

Са словамі падзякі звярнулася да прысутных галоўная медыцынская сястра, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі цэнтральнай раённай бальніцы Алена Куцкевіч. Слова мела таксама галоўны ўрач установы аховы здароўя Марына Субач. Марына Канстанцінаўна правяла і цырымонію ўзнагароджання лепшых з лепшых.

Падзяку галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя абласнога выканаўчага камітэта атрымалі медыцынская сястра педыятрычнага аддзялення ЦРБ Галіна Васілёнак і фармацэўт аптэкі ЦРБ Святлана Радзевіч.

Тры медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю адзначаны Ганаровай граматай установы аховы здароўя “Мядзельская ЦРБ”, пяці — аб’яўлена Падзяка галоўнага ўрача ўстановы.

Заахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю Заахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краюЗаахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю Заахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю Заахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краюЗаахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю Заахвочаны лепшыя медыцынскія работнікі сярэдняга звяна азёрнага краю