За пяць дзён выпала паўмесячная норма ападкаў

148

Як паведамілі з азёрнай станцыі «Нарач», за пяць дзён, з 19 па 23 чэрвеня, на Мядзельшчыне выпала 46,1 мм ападкаў. Гэта перавышае паўмесячную норму. Асабліва багатыя на дажджы былі аўторак і серада: у кожны з гэтых дзён выпала амаль па 13 мм ападкаў.