За перыяд летняй кампаніі на Мядзельшчыне прайшлі аздараўленне 937 школьнікаў

67

Гэта складае 102,8% ад плана і 37,9 % ад усяго кантынгенту вучняў.

З іх 232 дзіцяці, якія выхоўваюцца ў мнагадзетных сем’ях, 10 — у малазабяспечаных, 39 — дзяцей-сірот, 19 — дзяцей-інвалідаў, 28 — з катэгорыі сем’яў, прызнаных у сацыяльна небяспечным становішчы, 22 — знаходзяцца на розных прафілактычных уліках.