За адзін вечар ратавальнікам Мядзельшчыны давялося двойчы выязджаць “на загаранне сажы ў дымаходзе” — у Будслаў і Княгінін

208

Толькі за адзін пятнічны вечар 11 лістапада ратавальнікам Мядзельшчыны двойчы давялося выязджаць “на загаранне сажы ў дымаходзе”.

У першым выпадку гэта кацельня ў аграгарадку Будслаў унітарнага прадпрыемства “Мядзельская жыллёва-камунальная гаспадарка” – паведамленне ратавальнікам паступіла ў 18 гадзін 17 хвілін.

Наступнае паведамленне не прымусіла сябе чакаць – ужо ў 18 гадзін 46 хвілін паступае аналагічнае паведамленне з аграгарадка Княгінін.

Ва ўсіх двух выпадках далейшага развіцця загарання ўдалося пазбегнуць, паведаміла  інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Ірына КАРАПЕЦЯН.