За 5 месяцаў у раёне зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак на вытворчасці

700

ЗА 5 месяцаў гэтага года на Мядзельшчыне зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак на вытворчасці. Ён прывёў да траўмы, якая не адносіцца да цяжкіх. Фактаў утойвання няшчасных выпадкаў не выяўлена.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Вадзім Вансовіч.