З’явілася кніга пра настаўнікаў-ветэранаў

556

ДНЯМІ ў друкарні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі выйшла кніга “Настаўнікі Мядзельшчыны — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны”. Яна стала вынікам шматгадовай працы краязнаўцаў: настаўніка гісторыі Старагабскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Уладзіміра Серадзінскага і былога дырэктара Куцькаўскай няпоўнай сярэдняй школы Івана Драўніцкага (памёр у 2018 годзе).

У кнізе тры раздзелы. Першы — “Яны змагаліся на Мядзельшчыне” — расказвае пра Герояў Савецкага Саюза, педагогаў па адукацыі Пятра Машэрава і Фёдара Маркава. Пра педагогаў-ветэранаў, якія працавалі ў раёне, можна даведацца з матэрыялаў другога раздзела. А трэці прысвечаны школьнікам, якія змагаліся за вызваленне ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў поплеч з настаўнікамі.

Прафінансаваў выданне райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота аўтара.