Тэмай 80-годдзя раёна распачалася ідэалагічная нарада

843

Студзеньскі семінар-вучоба ідэалагічнага актыву раёна на гэты раз распачаўся ў музеі народнай славы. Нагодай стала 80-годдзе Мядзельскага раёна, які  ўтварыўся 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці. З віншаваннямі звярнулася да прысутных намеснік старшыні райвыканкама Іна Барыева. Іна Іванаўна падкрэсліла, што дадзенае мерапрыемства — пачатак шэрагу іншых, прысвечаных гэтай адметнай даце. Распачынаецца і акцыя з мэтай узгадаць і адзначыць тых людзей, якія аддана працавалі на карысць нашага раёна, ўнеслі ў яго скарбонку каштоўнасцей свае вопыт, прафесіяналізм і мудрасць. Ініцыятарамі акцыі з’яўляюцца райвыканкам і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, якую ўзначальвае Іна Іванаўна. І першым, каго ўшанавалі ў рамках акцыі адразу ж на мерапрыемстве, стаў Васіль Уладзіміравіч Бычкоўскі са Сватак.  Васіль Уладзіміравіч — настаўнік, які ўсё працоўнае жыццё прысвяціў мясцовай школе. А яшчэ так здарылася, што ён аднагодак раёна: 1 студзеня яму таксама споўнілася 80.

Тэмай 80-годдзя раёна распачалася ідэалагічная нарада

Семінар-вучоба прадоўжыўся ў актавай зале райвыканкама, дзе ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылася інструктыўная нарада з удзелам намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама Івана Маркевіча. Сярод асноўных тэм, прапанаваных для абмеркавання — “Рынак працы Рэспублікі Беларусь: зарабатная плата і занятасць насельніцтва”, “Аб мерах па барацьбе з карупцыяй у Мінскай вобласці”.