З пчальніка таварыства “Занарачанскі” ўзялі ўжо два “ўраджаі” мёду

248

ЯК паведаміла галоўны эканаміст таварыства “Занарачанскі” Таццяна Шабан, сёлета з пчальніка гаспадаркі ў вёсцы Памошша ўзялі ўжо два “ўраджаі” салодкай прадукцыі. Першы раз 600 кілаграмаў і другі — 500.

На мёд атрымана пасведчанне аб якасці, ён паступіў у фірменныя крамы таварыства. Кошт застаўся на ўзроўні мінулага года. Пчаляром у “Занарачанскім” шмат год працуе Леанід Кайрэліс.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых інтэрнэт-крыніц