Зімовыя апенькі — што расказаў навуковы супрацоўнік

146

Учора на нашым сайце размяшчалі здымкі, зробленыя 2 студзеня каля вёскі Альшэва падпісчыцай «Нарачанскай зары». Паведаміла яна, што на іх — зімовыя апенькі.  

Гэту інфармацыю і фота з нашага сайта выкарысталі на партале sb.by і папрасілі пракаментаваць навуковага супрацоўніка аддзела сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу Ігара Махавіка:

— Хутчэй за ўсё, гэта апенька зімовы або фламуліна, ён можа даваць плоданашэнне на працягу ўсяго сезону, — адзначыў ён. — Часцей за ўсё, калі мы бачым марынаваныя апенькі ў слоіках у краме, гэта і ёсць фламуліна. Яго культура актыўна асвоена і вырошчваецца як прамысловая культура ў краінах Азіі. Таксама прадаецца грыб з японскай назвай «энакітакі», але гэта зноў апенька зімовы. У нас ён сустракаецца даволі часта на клёнах і вербах, а таксама на ліпах. Улетку яго можна зблытаць з падобнымі атрутнымі грыбамі, але ўзімку гэтага не адбываецца.