З мінімальным эфектам

64

З мінімальным эфектамМАТЭРЫЯЛЫ праверкі яскрава сведчаць, што фінансава-гаспадарчая дзейнасць Маладзечанскага РКБА крайне неэфектыўная, характарызуецца ростам сабекошту рэалізаванай прадукцыі, стратнай работай комплексных прыёмных пунктаў у сельскай мясцовасці. Няма належнай аддачы і ад набыцця асноўных сродкаў. Па розных прычынах прастойваюць 16 адзінак абсталявання для рамонту швейных вырабаў, 8 камплектаў цырульніка, пральная, 4 вязальныя машыны. Купленыя за бюджэтныя сродкі мотаблок і міні-млын коштам 42 мільёны рублёў для аказання новых відаў паслуг даюць мінімальны эфект. Дастаткова сказаць, што выручка за ўвесь мінулы год па гэтых пазіцыях склала ўсяго 503 тысячы рублёў.

У большасці прыёмных пунктаў прымаюцца толькі заказы, а ўся работа па паслугах звялася да рэалізацыі прадукцыі ўласнай вытворчасці. Фактычна, яны ператварыліся ў аб’екты рознічнага гандлю. Выяўлены таксама парушэнні санітарных нарматываў, працоўнага заканадаўства, парадку вядзення бухгалтарскага ўліку… Па выніках праверкі прадпрыемства аштрафавана на 25 мільёнаў рублёў, пятнаццаць чалавек — на 6,5 мільёна рублёў, дваццаць чатыры — прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Маладзечанскі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю.