З дзецьмі з курортнага пасёлка сустрэлася пісьменніца Тамара Бунта

88

Мерапрыемства пад назвай “У падарожжа вазьмі з сабой кнігу” прайшло ў Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу. Госцяй літаратурнага салона стала на гэты раз дзіцячая пісьменніца Тамара Бунта. Яна расказала пра сябе, свае кнігі. Падчас мерапрыемства былі зачытаны ўрыўкі  з апавяданняў “Віншуем з ноччу нараджэння”, “Чым пахнуць кніжкі”. Прайшла і прэзентацыя новага зборніка “Сад з матылькамі”. Гэта кніга вучыць дзяцей спагадзе і дабрыні.

Прагучалі ў літаратурным салоне і песні на словы Янкі Купалы ў выкананні Таццяны Грэлік і Таццяны Ярмаш. Музыку для іх напісалі самі спявачкі. Пісьменніцы спадабалася новае гучанне вершаў вядомага ў свеце беларускага паэта, 140-годдзе з дня нараджэння якога будзе хутка адзначацца.

Дапамагла  арганізаваць работнікам культуры к. п. Нарач гэта цікавае мерапрыемства складальніца кніг, былы дырэктар “Акадэмкнігі” Соф’я Жыбулеўская, якая таксама прысутнічала на сустрэчы.