З 3 па 28 жніўня ў раёне праводзіцца дабрачынная акцыя «Дапамажы сабрацца ў школу»

60

З 3 па 28 жніўня ў раёне праводзіцца дабрачынная акцыя «Дапамажы сабрацца ў школу». Падчас яе ўстановы адукацыі арганізавалі збор неабходнай  гуманітарнай дапамогі, канцылярска-пісьмовых прыналежнасцей для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Мэта акцыі — падрыхтоўка да навучальнага года.