Юныя спартсмены з Мядзельшчыны вызначыліся на абласных спаборніцтвах па агульнафізічнай падрыхтоўцы

196

Навучэнцы спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Мядзельскага раёна ўдала выступілі ў Барысаве на абласных спаборніцтвах па агульнафізічнай падрыхтоўцы сярод аддзяленняў веславанняў на байдарках і каноэ.

Мікіта Бурачонак перамог сярод юнакоў 2010 года і маладзейшых. Анастасія Дзегцярова і Глеб Усовіч былі другімі ў сваіх узроставых групах.

Спаборніцтвы ўключалі ў сябе цягу і жым штангі, бег і плаванне, паведаміла намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СДЮШАР Наталля Баран.

 

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com