ВЫХАВАНЦЫ Мядзельскага ВПК яслі-сад-сярэдняя школа пабывалі на экскурсіі ў аддзяленні паштовай сувязі Мядзел-1. Ім расказалі пра паслугі, якія тут аказваюць, пра маркі і канверты. Паказалі, як атрымліваюць і сартуюць пошту, як працуе плацежна-даведачны тэрмінал.
Кожны юны экскурсант атрымаў у падарунак часопіс.