Якая сярэдняя зарплата была летась на Мядзельшчыне і дзе атрымлівалі найбольш

417

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў раёна ў 2021 годзе склала 1071,2 рубля, у тым ліку ў снежні — 1257,7 рубля.

Вышэй за сярэднераённы ўзровень аплаты працы ў 2021 годзе склалася заработная плата работнікаў інфармацыі і сувязі (1903,5 рубля), фінансавай і страхавой дзейнасці (1538,3 рубля), занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам (1 286,8 рубля), паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці.

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com