Якасная сыравіна – якасная прадукцыя

74

Якасная сыравіна – якасная прадукцыяСТАБІЛЬНА працуе калектыў Нарачанскага філіяла ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат», які не першы год узначальвае дырэктар Сяргей Круглік. Нядаўна сустрэўся з кіраўніцтвам філіяла і пацікавіўся вытворчымі паказчыкамі, з якімі калектыў прадпрыемства сустракае сваё прафесійнае свята.

— Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу мы лічым сваім прафесійным святам, бо перапрацоўваем малако, якое паступае з ферм сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і падсобных гаспадарак грамадзян, — расказвае Сяргей Круглік. — За дзесяць месяцаў бягучага года да нас паступіла 19074,1 тоны малака, у там ліку 1965,2 тоны ад насельніцтва. Усё яно было своечасова перапрацавана і выпушчана 1700 тон стэрылізаванага малака, 65,3 тоны сыру «Ракфорці» з блакітнай цвіллю, 58,1 — «Адыгейскі», 488,6 тоны сметанковага масла, шэраг іншай прадукцыі.За ўсімі гэтымі паказчыкамі стаіць паўсядзённая напружаная праца людзей. Кожны на сваім рабочым месцы імкнецца працаваць з максімальнай аддачай. Усе дакладна разумеюць, якіх поспехаў дасягне калектыў, такі будзе і заробак. Летам, калі паступае на перапрацоўку вялікая колькасць малака, ніхто не лічыцца з асабістым часам. Многія застаюцца на прадпрыемстве датуль, пакуль не перапрацуюць дастаўленую сыравіну. А гэта сведчыць аб тым, што калектыў тут падабраўся дружны і працалюбівы.

Якасная сыравіна – якасная прадукцыя— У свята, — звяртаюся да намесніка дырэктара па вытворчасці Віктара Боўфала, — прынята гаварыць пра людзей, якім яно прысвечана. Каго вы хочаце назваць у ліку лепшых?

— Прадпрыемства мае багатую гісторыю. Але адначасова можна сказаць, што наша вытворчасць маладая. Маладая па выпуску сыру «Ракфорці», стэрылізаванага малака. Што датычыць іншых вытворчых участкаў, то яны маюць напрацаваны вопыт. Але яшчэ раз падкрэслю, што 65-70 працэнтаў — гэта новая вытворчасць. Таму пра людзей падраз¬дзяленняў я заўсёды гавару з гонарам і павагай. Менавіта яны выпускаюць прадукцыю, на якую заўсёды ёсць попыт і якая не залежваецца на паліцах гандлёвых кропак, — чую ў адказ. — Гэта малады наладчык Віталій Харэвіч, інжынер кантрольна-вымяральных прыбораў Аляксандр Курачка, аператары кіравання лініямі Аляксандр Гіль, Іосіф Шнітоўскі, майстры Ала Гук, Вікторыя Бунэль. Што датычыць сыраробчага аддзела, то з задавальненнем назаву Таісію Малько. Гэта адказны і вопытны работнік. Менавіта з яе бяруць прыклад іншыя сыраробы.

Намеснік дырэктара шмат цёплых слоў выказаў і ў адрас работнікаў тварожнага цэха і маслацэха. Асабліва адзначыў Святлану Кухарэнка, Ларысу Іванісаву, Аляксандра Колбуна.

— Нельга не адзначыць работнікаў дапаможнай вытворчасці, без якіх не будзе працаваць сепаратар, любы транспарцёр, — працягвае размову Віктар Боўфал. — Маю на ўвазе слесараў па рамонце і абслугоўванні абсталявання Юрыя Нявельскага, Сяргея Пуставога і іншых.

— Шчырыя словы падзякі варта сказаць у адрас вадзіцеляў аўтамабіляў, работнікаў кацельні. Важнае значэнне ў вытворчасці нашай якаснай прадукцыі мае работа лабараторнай службы, якую ўзначальвае Святлана Зяленіна, — дадае дырэктар Сяргей Круглік. — Лабаранты прад’яўляюць высокія патрабаванні да паступаючай сыравіны. Яны ніколі не дадуць «дабро» не прыём няякаснага малака, адпраўляюць яго, пры неабходнасці, назад у гаспадаркі.

— Маем уласную кацельню, якая забяспечвае цяплом, гарачай вадой і парай вытворчыя аб’екты. Акрамя гэтага, кацельня працуе і на сацыяльны сектар: ацяпленне дзіцячага садка, бальніцы, Дома культуры, трох жылых дамоў, у якіх размешчаны 32 кватэры. Таму аператары кацельні Міхаіл Лушчык, Уладзімір Находка на чале з тэхнікам-механікам Аляксандрам Спецыянам працуюць добрасумленна і з адказнасцю, — працягвае размову намеснік дырэктара.

Хочацца адзначыць, што прадукцыя нарачанцаў вызначаецца якасцю. Пра гэта сведчаць дыпломы пераможцаў грамадскага конкурсу «Лепшая прадукцыя года 2012». У намінацыі «сыр мяккі» такім дыпломам адзначаны сыр «Ракфорці» з масавай доляй тлушчу 55 працэнтаў, а ў намінацыі «малако» — малако стэрылізаванае тлустасцю 2,5 працэнта.

— Наша прадукцыя не залежваецца на складзе. У гэтым вялікая заслуга Кацярыны Аўрэйцавіч, якая ўзначальвае сектар забеспячэння і маркетынгу. Толькі добрае магу сказаць пра калектыў работнікаў аддзела бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, які ўзначальвае Ганна Іодка. Увогуле, добрых, шчырых, працавітых людзей у нас шмат. Таму, карыстаючыся выпадкам, хачу шчыра павіншаваць з прафесійным святам не толькі працаўнікоўЯкасная сыравіна – якасная прадукцыя нашага прадпрыемства, але і ўсяго раёна. Няхай ва ўсіх справах спадарожнічае ім поспех і ўдача, няхай радасць, шчасце, мір, згода і дабрабыт будуць у кожнай сям’і і ніколі не падводзіць здароўе, — сказаў на развітанне дырэктар Сяргей Круглік.

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.

На здымках: 1. Аператар кацельні Анатолій Цяляк, лабарант хімводаачысткі Алена Корбут, слесар Сяргей Хвашчэўскі; 2. Інжынер кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі Аляксандр Курачка; 3. Аператар лініі розліву малака Іосіф Шнітоўскі.

Фота Георгія Прысмакова.