Як пераходзіць вуліцу?

84

Як пераходзіць вуліцу?НАВУЧАЮЧЫ дзіця граматнаму пераходу вуліцы, растлумачце яму, што неабходна строга, паэтапна выконваць наступныя правілы:

— спыніцеся на тратуары каля абочыны. Заўсёды трэба рабіць паўзу, каб ацаніць дарожную сітуацыю. Ніколі не выходзьце, а тым больш не выбягайце на дарогу з ходу;

— прыслухайцеся і азірніцеся. Падчас пераходу вуліцы выкіньце з галавы пабочныя думкі. Памятайце, што транспарт, які пагражае небяспекай, можаце не бачыць. Паглядзіце налева, потым — направа;

  • — калі бачыце транспарт, які набліжаецца, — дайце яму праехаць;
  • — калі няма машын, — пераходзьце дарогу пад прамым вуглом;
  • — будзьце ўважлівымі, пакуль не пяройдзеце вуліцу.Глядзець па баках падчас пераходу вуліцы трэба неаднаразова, бо абставіны на дарозе могуць змяніцца: раптам з’явіцца аўтамабіль.

С. НАДТАЧЭЕВА.

Урач-педыятр ЦРБ.