Як пройдуць вечары сустрэчы з выпускнікамі?

1131

ПЕРШАЯ субота лютага — час традыцыйных вечароў сустрэчы з выпускнікамі. Ці не адменены яны сёлета ў сувязі з пандэміяй?

Як запэўніла начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяна ЕФІМАВА, вечары сустрэчы з выпускнікамі на гэту суботу запланаваны. У адпаведнасці з распараджэннем райвыканкама ад 29.01.2021 №6р пройдуць яны з 16-ці да 19-ці гадзін без удзелу школьнікаў. Будзе забяспечана правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на мінімізацыю рызыкі распаўсюджвання інфекцыі СОVID-19. А праграма вечароў прадумана так, каб не дапусціць знаходжання вялікай колькасці людзей у адным памяшканні.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота ілюстрацыйнае, з адкрытых крыніц.