Як папярэдзіць крадзеж з плацежнай

360
  • АПОШНІМ часам усё часцей можна пачуць, пабачыць, прачытаць у сродках масавай інфармацыі паведамленні пра крадзяжы грашовых сродкаў з плацежных картак. Ёсць такія выпадкі і ў нашым раёне. Хоць супрацоўнікі праваахоўных органаў даволі часта папярэджваюць насельніцтва наконт магчымых кіберзлачынстваў. А што робяць банкі па зніжэнні несанкцыянаванага доступу пабочных асоб да плацежных картак? Пра гэта гутарым з начальнікам аддзела рознічных продажаў Цэнтра банкаўскіх паслуг № 537 г. Мядзела Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Алёнай ДЗЕМЯШКЕВІЧ.

— Усе банкі, выпускаючы плацежныя карткі, напэўна, прадугледжваюць для іх уладальнікаў пэўныя меры бяспекі?
— Вядома, і Белаграпрамбанк не выключэнне з гэтага правіла. Тым не менш і людзям патрэбна быць уважлівымі і асцярожнымі пры карыстанні карткамі. Памятайце, што пін-код з’яўляецца аналагам вашага подпісу і ніхто, акрамя вас саміх, не павінен ведаць гэтыя лічбы. Не перадавайце картку іншым людзям, нават сваякам. Ні ў якім разе не запісвайце нумар пін-кода на картцы. Не захоўвайце запіс яго разам з карткай. У выпадку страты ці крадзяжу апошняй вы толькі спрашчаеце доступ да сваіх грошай пабочным асобам.
— А ўсё ж што вы робіце, каб кліенты не цярпелі ад махляроў?
— Інфармацыя аб тым, як распазнаць тэлефоннага махляра, вывешана ў зале банкаўскай установы, дзе пастаянна бываюць кліенты. Змешчана яна i ў месцах самаабслугоўвання. Пры афармленні, выдачы плацежных картак папераджальную памятку выдаём на рукі фізічным асобам. Калі бываем у працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, праводзім прафілактычныя гутаркі, таксама расказваем
людзям, да якіх вынікаў можа прывесці нежаданне прыслухвацца да парад банкаўскіх устаноў і праваахоўных органаў.
— А як распазнаць тэлефоннага махляра?
— У большасці выпадкаў людзям паступаюць званкі, у якіх асобы на другім канцы провада прадстаўляюцца работнікамі банкаў і просяць назваць вашы асабістыя пашпартныя даныя альбо даныя плацежных картак. Пры
гэтым прыдумваюць розныя гісторыі, накшталт: ваша банкаўская картка заблакіравана; у вас зараз спрабуюць вывесці грошы з карт-рахунка; вам будзе выплачана кампенсацыя; трэба зверыць вашы асабістыя даныя для афармлення, пагашэння крэдыту ці для чагосьці яшчэ… Могуць быць таксама званкі ці паведамленні аб тым, што вы выйгралі прыз, але, каб яго атрымаць, неабходна заплаціць пэўную суму. Альбо патрабуюцца грошы, каб дапамагчы камусьці са сваякоў, ці неабходна тэрмінова папоўніць баланс тэлефона сябра. Не верце. Гэта дзейнічаюць тэлефонныя махляры. Ніводнаму банку вашы асабістыя даныя не патрэбны. Незразумела таксама, чаму сам сваяк ці сябар не просіць аб дапамозе, а звяртаецца незнаёмец? Лепш за ўсё пакласці трубку і не размаўляць з людзьмі, якіх не ведаеце. Не называйце нікому ў размове па тэлефоне даныя сваёй карткі (нумар, тэрмін дзеяння, дзявочае прозвішча маці, смс-коды, іншыя звесткі), а таксама асабістыя пашпартныя даныя.

Цалкам матэрыял чытайце ў нумары "Нарачанскай зары" за 13 студзеня