Як падрыхтаваліся і працуюць у зімовых умовах дарожнікі

165

Выпаў снег — і стала больш клопатаў у дарожнікаў. Як падрыхтаваліся да работы ў зімовых умовах у філіяле КУП «Мінскаблдарбуд»-«ДРБУ-133», расказвае інжынер па бяспецы дарожнага руху Віктар Мацкевіч.

— На зімовы сезон у нас запланавана назапасіць 7 520 тон супрацьгалалёднага матэрыялу — на 2 снежня ужо маем 4 209 тон. Ад гэтай колькасці запланавана нарыхтаваць 2 680 тон тэхнічнай солі (ёсць 1 480 тон). Па меры расходавання будзем запасы супрацьгалалёднага матэрыялу папаўняць. Падрыхтавалі да работы тэхніку: 7 раскідвальнікаў пясчана-саляной сумесі, 6 пагрузчыкаў, 7 трактароў МТЗ. На дарогах устанавілі 2 500 указальных вех.

Пры выпадзенні снегу апрацоўка дарог вядзецца ледзьве не кругласутачна. Калі выпадала шмат снегу, было, што заканчвалі работу ў 19 гадзін, а ўжо ў гадзіну ночы пачыналі зноў чысціць дарогі.

Нашы работнікі ачышчаюць ад снегу масты, аўтобусныя прыпынкі, пешаходныя дарожкі і іншыя інжынерныя збудаванні. Пачалі работы і па стрыжцы снегазатрымліваючых зялёных насаджэнняў.

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com