Ладзяцца справы на жніве ў сельгасвытворчасці НП “Нарачанскі”

107

Па інфармацыі начальніка сельгасвытворчасці ДПУ “НП “Нарачанскі” Мікалая Мягкова, тут ужо цалкам убралі яравы ячмень і авёс, якія далі адпаведна 50,7 і 49,5 ц/га. Цяпер камбайнеры абмалочваюць азімую пшаніцу.

На жніве працуюць экіпажы камбайнераў Аляксея Карчэўскага і Віктара Лашука, Аляксандра Папка і Славаміра Качарго, Івана Байкі і Аляксандра Куцкевіча.

На адвозцы збожжа з поля вызначаюцца вадзіцелі Сяргей Сёмка, Алег Валуевіч і Аляксей Паршута. Падпрацоўку новага ўра­джаю забяспечваюць машыністы сушылак Іосіф Варанец і Антон Барысевіч, Сяргей Жогла і Славамір Крывенькі.