Яцкавіцкія школьнікі завіталі з канцэртам на завод

132

Шчыра ўдзячны работнікі УП «Ілаўскае» (асабліва жанчыны) вучням Яцкавіцкай базавай школы, якія напярэдадні 8 Сакавіка завіталі на прадпрыемства СА СВЯТОЧНЫМ КАНЦЭРТАМ. Больш гадзіны гучалі песні, вершы. Хлопчыкі і дзяўчынкі выказвалі цёплыя і шчырыя словы ў адрас жанчын. А яшчэ на памяць пра сустрэчу падарылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.