Вызначылі мацнейшых у гіравым спорце

218

images

СПАБОРНІЦТВЫ ПА ГІРАВЫМ СПОРТУ сярод вучнёўскай моладзі прайшлі на базе Мядзельскай ДЮСШ. У практыкаванні з гірай вагой 24 кілаграмы перамог Валерый Баўфал, а з гірай 16 кілаграмаў — Мікіта Яцына. Дарэчы, абодва юнакі — жыхары Мядзела.