Вытворчасць прамысловых тавараў у раёне за 2022 год склала 106,3% да ўзроўню 2021-га

61

ВЫТВОРЧАСЦЬ прамысловых тавараў у раёне за 2022 год у бягучых цэнах склала 16 млн. руб. (106,3% да ўзроўню 2021-га), паведамляе Галоўнае статупраўленне вобласці.

На 1 студзеня 2023-га на складах прамысловых арганізацый мелася запасаў гатовай прадукцыі ў фактычных адпускных цэнах на суму 271 тыс. руб.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці за 2022 год склала 20,3%; аб’ём адгружанай прадукцыі ў фактычных цэнах — 15,9 млн. руб., у тым ліку інавацыйнай прадукцыі — 83 тыс. руб. (0,5% ад агульнага аб’ёму адгружанай прадукцыі).