Ветэраны — заўсёды ў страі

72

Ветэраны -- заўсёды ў страіВЕТЭРАН органаў унутраных спраў — гэтыя словы гучаць узнёсла і да многага абавязваюць. У некалькіх пакаленняў супрацоўнікаў міліцыі РАУС галоўным заўсёды быў і застаецца прынцып адданай службы свайму народу. Многія дастойна выконваюць свой абавязак, пасля чаго ідуць на заслужаны адпачынак.

Збоку здаецца, што адслужыў вызначаны тэрмін і ўсё, больш нічога не звязвае з гэтай ганаровай прафесіяй. Але гэта не так. Сапраўдны міліцыянер заўсёды ў страі, заўсёды гатовы аказаць дапамогу грамадзянам, параіць маладым супрацоўнікам, як дзейнічаць у той або іншай сітуацыі.

10 лістапада адзначаўся Дзень ушанавання ветэранаў аддзелаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Ад імя супрацоўнікаў РАУС хачу выказаць шчырыя словы падзякі нашым ветэранам за пастаянную дапамогу, падтрымку ў справе забеспячэння аховы грамадскага парадку і бяспекі нашых грамадзян, павышэння ўзроўню і эфектыўнасці навучання і выхавання маладых супрацоўнікаў. Вашы рэкамендацыі і парады заўсёды знойдуць практычнае прымяненне. Здароўя вам, удачы і чыстага мірнага неба над галавой.

В. ФІЛІПОВІЧ.

Начальнік РАУС, падпалкоўнік міліцыі.