ВЕРНІКІ Нарачанскай парафіі святога Андрэя Апостала распачалі духоўную падрыхтоўку да ўрачыстага ўнясення рэліквій Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ, якое адбудзецца 21 кастрычніка. З нагоды святкавання Дзён Благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ аб’яўлены конкурс выпечкі крэмавых пірожных, якія так любіў Вялікі Папа. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца ўсе гаспадыні, якія могуць прадставіць на конкурс не толькі пірожныя, але і іншыя кулінарныя вырабы. Частаванне-дэгустацыя прысмакаў і вызначэнне пераможцаў пройдзе 21 кастрычніка перад урачыстай Святой імшой у 11 гадзін на прыкасцёльным пляцы.