Выбары праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствам

80

Выбары праходзяць у адпаведнасці з заканадаўствамВЫБАРЧЫ марафон пакрысе на¬блі¬жаецца да свайго завяршэння. Вось і пацікавілася ў члена акруговай выбарчай камісіі па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Вілейскай выбарчай акрузе № 74 М. Ф. ШАКАЛІНАЙ, ці гатовы ўчасткі прыняць выбаршчыкаў. Пачуць давялося наступнае:

— На тэрыторыі раёна створана 30 участкаў для галасавання. Памяшканні, у якіх яны размяшчаюцца, абсталяваны ўсім неабходным. Устаноўлены кабіны для галасавання, урны.На інфармацыйных стэндах размешчана ўся неабходная людзям дакументацыя. У месцах, даступных для агляду грама¬-

дзян, вывешаны графікі работы ўчастковых выбарчых камісій. Арганізаваны штодзённы прыём выбаршчыкаў. Акрамя таго, ажыццяўляецца прыняцце членамі камісій зваротаў ад жадаючых прагаласаваць у дзень выбараў па месцы іх знаходжання. Гэта датычыць тых асоб, якія па стану здароўя ці іншых уважлівых прычынах не могуць прыйсці 23 верасня бягучага года на ўчасткі для галасавання, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак, а хочуць прагаласаваць менавіта ў гэты дзень.

У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні парламенцкіх выбараў з 18 верасня пачалося датэрміновае галасаванне. Доўжыцца яно па сённяшні дзень уключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Згодна з дзеючым заканадаўствам выкарыстаць такое права маюць усе жадаючыя, якія ў дзень выбараў пазбаўлены магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання. Прычым пацвярджаць прычыны гэтага не патрабуецца.

Вядома, асноўную колькасць выбаршчыкаў прымуць участкі 23 верасня. Яны будуць працаваць з 8 гадзін раніцы да 20 гадзін вечара. Хачу запрасіць усіх выбаршчыкаў прыйсці на ўчасткі для галасавання, каб прыняць удзел у выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання па Вілей¬скай выбарчай акрузе № 74.

Запісала

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

На здымку: за работай старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Старагабскага ўчастка для галасавання № 77 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання Н. У. Ярмаковіч і яе намеснік А. В. Скурко. Гатова прыняць удзел у датэрміновым галасаванні жыхарка вёскі Старыя Габы В. І. Ермаковіч.

Фота Таццяны Несцярэнкі.