Вялікдзень — свята з дабрынёй і радасцю

150

Валянціна Міхайлаўна Касяк (на здымку злева) і Марына Эдуардаўна Адамовіч, як і іншыя насельнікі аддзялення забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла, сустракаюць Вялікдзень з прыгожымі, смачнымі, духмянымі кулічамі і пафарбаванымі чырвонымі яйкамі на стале.

Пра гэта паклапаціліся людзі, якія там працуюць. Пастараліся, каб светлае, чыстае і доўгачаканае свята надоўга засталося ў памяці кожнага.

Фота забяспечана аддзяленнем забеспячэння кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у вёсцы Вузла.