СЯРОД шматлікага медыцынскага абсталявання ў санаторыі “Спадарожнік” вялікім попытам у асяродку адпачываючых карыстаецца апарат ударна-хвалевай тэрапіі. Каштуе ён нятанна, каля трыццаці тысяч еўра, аднак з яго набыццём тут асвоены адзін з самых надзейных метадаў лячэння апорна-рухальнага апарата чалавека.

Як адзначыў у размове намеснік дырэктара здраўніцы па медыцынскай частцы Мікалай Стралец, ён вельмі эфектыўны пры лячэнні астэахандрозу, захворванняў суставаў, звязак, сухажылля… Працэдуры адпускае ўрач-тэрапеўт Галіна Пуляк.