10 ВУЧНЯЎ Свірскай сярэдняй школы ўрачыста прыняты ў Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю выратавальнікаў-пажарных.

Пасведчанні рабятам уручыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю РАНС Ірына Карапецян. Потым адбыўся невялікі канцэрт.