ПРЫВОДЗЯЦЦА ў адпаведнасць з патрабаваннямі новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі назвы устаноў адукацыі. Усе вучэбна-педагагічныя комплексы пераймяноўваюцца ў школы (напрыклад, былы Мядзельскі ВПК — у Мядзельскую сярэднюю школу №2, а Сырмежскі — у Сырмежскую базавую школу). У гэтых установах па-ранейшаму будуць і групы дашкольнага выхавання.

Гімназія-інтэрнат змяняе назву на “Гімназія г. Мядзела” (інтэрнат знік толькі з назвы, ён па-ранейшаму прымае вучняў з іншых населеных пунктаў).

Яслі-сады пераймяноўваюцца ў дзіцячыя сады, а ў дачыненні да мядзельскіх праходзіць і перанумарацыя: былыя яслі-сад №3 атрымліваюць назву “Дзіцячы сад №1 г. Мядзела”, а яслі-сад №4 — “Дзіцячы сад №2 г. Мядзела”.