Вось каго з валанцёраў узнагародзілі за работу па прафілактыцы каранавіруса

379

«Валанцёры — гэта людзі з адкрытым сэрцам і шчырай душой, — сцвярджае старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч. — Такія, як, напрыклад, Марыя Пятроўна Ардынец, якая нядаўна, але вельмі шчыра далучылася да ліку валанцёраў».

Раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ўдзельнічае ў рэспубліканскім праекце «Беларусь: меры па рэагаванні на ўспышку COVID-19» і па выніках трох апошніх месяцаў адзначана як адна з лепшых у вобласці. Узнагароджаны лепшыя валанцёры: Алена Куцкевіч, Валянціна Субач, Антаніна Крыўко, Уладзімір Валасевіч, Святлана Мінчук і Ганна Падгол.

Узнагароджанне адбылося на чарговай сустрэчы ў рамках праекта. У змястоўным дыялогу прынялі ўдзел спецыяліст праекта Васіль Зорыч, вядучы спецыяліст абласной арганізацыі Аксана Кніга, спецыяліст па надзвычайных сітуацыях Ігар Сідарэнка, дырэктар Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Танана і псіхолаг гэтага цэнтра Таццяна Танана.

Вось каго з валанцёраў узнагародзілі за работу па прафілактыцы каранавіруса