Ветэраны вайны ў Афганістане сустрэліся з вучнямі Будслаўскай сярэдняй школы імя Паўліны Мядзёлкі

96

Расказалі пра ўраджэнца вёскі Конціненты Івана Аніську, які па-геройску загінуў на чужыне. Паказалі, як збіраць-разбіраць макет аўтамата.

Такія сустрэчы яны гатовы праводзіць і ў іншых установах адукацыі, расказаў старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Анатолій Сідарэнка. Пакуль жа найбольш плённае супрацоўніцтва наладжана з Будслаўскай школай і Старлыгскім вучэбна-педагагічным комплексам.