Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Полацку

157

Актывісты раённага Савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў 28 чэрвеня наведалі Полацк. Разам з настаяцелем прыходу храма Святога благавернага князя Аляксандра Неўскага ў Слабадзе айцом Вячаславам пабывалі ў Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры, Сафійскім саборы, музеі кнігадрукавання і музеі-бібліятэцы Сімяона Полацкага, прайшліся па горадзе.

У паездцы землякоў суправаджаў экскурсавод — старшыня пярвічнай арганізацыі ветэранаў педагагічнай працы сістэмы адукацыі і галіновага прафсаюза Ядвіга Чарняўская.

Дапамогу ў арганізацыі экскурсіі аказала раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Полацку