Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы

459

Актывісты грамадскага аб’яднання наведалі мемарыяльныя комплексы “Хатынь”, “Трасцянец”. Прайшлі сцежкамі, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны адбыліся жудасныя расправы над мірнымі жыхарамі Беларусі, ваеннапалоннымі, грамадзянамі іншых дзяржаў, з болем у сэрцы ўсведамляючы горыч трагедый, да якіх прывялі зверствы нацыстаў.

Вельмі кранальна гучалі словы малітвы на месцы лагера смерці “Трасцянец” — за забітых, замучаных, спаленых, якую правеў настаяцель прыходу храма Святога Аляксандра Неўскага ў Слабадзе айцец Вячаслаў.

Шмат уражанняў пакінула і наведванне Кургана Славы, які велічна ўзвышаецца ў гонар арміі-вызваліцельніцы і сімвалізуе бессмяротны подзвіг герояў, дзякуючы якім беларуская зямля стала свабоднай ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Зноў і зноў чуліся словы пра тое, як важна не дапусціць новых распраў і кровапраліццяў, захаваць мір і спакой у агульным доме. А яшчэ данесці праўду пра Вялікую Айчынную вайну да маладога пакалення, каб захаваць гістарычную памяць і перадаць яе далей.

Экскурсійная паездка адбылася ў Год гістарычнай памяці. Убачанае дапаўняў змястоўны расказ экскурсавода, а ім была ветэран педагагічнай працы Ядвіга Чарняўская. Удзельнікі паездкі былі ў захапленні, наколькі шчыра, кранальна даводзіла Ядвіга Савельеўна інфармацыю пра трагічныя падзеі з нашага гістарычнага мінулага.

Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы Ветэраны працы з Мядзельшчыны пабывалі ў Хатыні, Трасцянцы, на Кургане Славы