Ветэрана працы адзначылі за старанне на жніве

263

На днях камбайнера таварыства «Свір-агра» Юрыя Шукеловіча наведалі прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў. Ветэрана працы сустрэлі ля камбайна: са сваім памочнікам ён рыхтаваўся выязджаць у поле.

Старшыня савета ветэранаў Уладзімір Валасевіч падзякаваў Юрыю Іосіфавічу за актыўную працу на жніве, а яшчэ — за работу з моладдзю: у памочніках у камбайнера ўжо чацвёрты сезон малады хлопец Вадзім Талуць. Юрый Шукеловіч прымаў падзяку савета ветэранаў і сувенір.

Фота забяспечана раённым Саветам ветэранаў