Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі

355

Сёння, 5 мая, да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з Мядзела завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Пруднікава, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Танана.

Прымалі гасцей Уладзімір Аляксандравіч Паршута, Андрэй Сцяпанавіч Каўрус, Міхаіл Гершэнавіч Гардон. Ім уручылі віншавальныя паштоўкі ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і старшыні раённага выканаўчага камітэта, падарункі, кветкі. Вядома, гучала шмат шчырых слоў і добрых пажаданняў.

Мядзельскія работнікі культуры Аксана Вязевіч і Віктар Назаранка выканалі «Кацюшу» — падпявалі вядомай песне і ветэраны.

Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з надыходзячым Днём ПерамогіВетэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі Ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з надыходзячым Днём ПерамогіВетэранаў Вялікай Айчыннай вайны павіншавалі з надыходзячым Днём Перамогі