Велікодная акцыя «Падары радасць бліжняму» прайшла на Мядзельшчыне

385

У Мінскай вобласці 25 красавіка праходзіць дабрачынная Велікодная акцыя «Падары радасць бліжняму».

Праводзіцца яна другі год і была ініцыявана Мінаблвыканкамам і Мінскай мітраполіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сутнасць акцыі ў тым, што на другі дзень Вялікадня прадстаўнікі органаў улады і святары наведваюць дамы-інтэрнаты сталічнага рэгіёна і віншуюць са святам пражываючых там — для іх у вобласці падрыхтавалі больш за тры тысячы кулічоў.

На Мядзельшчыне да насельнікаў Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў завіталі старшыня райвыканкама Аляксандр Прановіч, намеснік старшыні райвыканкама Вольга Габрусенак і настаяцель храма Святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ў Свіры айцец Мікалай.

Павіншавалі ўсіх з Вялікаднем. Айцец Мікалай асвяціў кулічы, якія атрымалі пражываючыя ў доме-інтэрнаце. Уручылі ім і кніжачкі з акафістам прападобнай Ефрасінні Полацкай. Перадалі таксама 15 кілаграмаў мёду ад прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы г. Мядзела.

Велікодная акцыя "Падары радасць бліжняму" прайшла на МядзельшчынеВелікодная акцыя "Падары радасць бліжняму" прайшла на Мядзельшчыне Велікодная акцыя "Падары радасць бліжняму" прайшла на Мядзельшчыне Велікодная акцыя "Падары радасць бліжняму" прайшла на Мядзельшчыне Велікодная акцыя "Падары радасць бліжняму" прайшла на Мядзельшчыне Велікодная акцыя "Падары радасць бліжняму" прайшла на Мядзельшчыне