Сёння валанцёры Чырвонага Крыжа правялі акцыю на вуліцах Мядзела пад дэвізам «Беражонага бог беражэ».
— Валанцёры раздавалі маскі, лістоўкі, буклеты, памяткі па прафілактыцы каранавірусу, заклікалі весці здаровы лад жыцця, берагчы сябе і сваіх блізкіх, — паведаміла старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч. — У якасці валанцёраў ўпершыню працавалі Ірына Пятроўна Мазура, Марыя Сяргееўна Сергіенка,Ніна Мікалаеўна Герасімава, Ірына Васільеўна Пракаповіч, Таісія Арыеўна Цяляк.
Фота раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа