Гімназіст Віталій Мінкоўскі ўдзельнічаў у тэлевізійным праекце “Я ведаю”

359

У вядомым і любімым многімі інтэлектуальным праекце “Я ведаю”, які 20 сакавіка  выйшаў у эфір на тэлевізійным канале “Беларусь 1”, удзельнічаў вучань 10 класа гімназіі-інтэрната г. Мядзела Віталій Мінкоўскі. І трэба сказаць, што даволі паспяхова.

Хлопец паказаў добрую гульню падчас трох тураў, а ў другім нават займаў самы высокі радок у рэйтынгавай табліцы сярод удзельнікаў праекта. Падтрымлівала дзесяцікласніка падчас інтэлектуальнага шоу яго любімая настаўніца Наталля Арцёмаўна Клунік, якая выкладае ў гімназіі-інтэрнаце горада фізіку.

Фота tvr.by